Грамадзяніна Польшчы асудзілі ў Беларусі за абразу Лукашэнкі
Турма / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота
За абразу Лукашэнкі ў Беларусі асудзілі грамадзяніна Польшчы, піша праваабарончы цэнтр "Вясна".
Імя Роберта Тампалы праваабаронцы заўважылі ў абноўленым "спісе экстрэмістаў", які складае МУС. Прысуд паляку вынес суд Цэнтральнага раёна Мінска. Тампалу абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 КК (абраза прадстаўнікоў улады).
Паляку прызначылі 3 гады калоніі, яго ўжо этапавалі ў наваполацкую калонію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.