Грамадзяніну Славакіі адмянілі штраф з-за памылкі прадаўца BelToll
Штраф у 2150 еўра адмянілі пасля паўторнага перагляду скаргі.
У адказ на скаргу, Міністэрства транспарта паведаміла, што разам з аператарам платных дарог і транспартнай інспекцыяй была створана новая камісія, якая адмяніла парушэнні.
Нагадаем, грамадзянін Славакіі ездзіў на аўтамабілі па Беларусі з жніўня 2013-га, калі пачала працаваць сістэма платных дарог BelToll. Але падчас афармлення прыбора аператар Белаўтастрады зрабіў памылку. Супрацоўніца няправільна ўвяла літару. Замест RS, гэта значыць Рымаўска-Собата (Rimavska Sobota) — горад у Славакіі, дзе зарэгістраваны аўтамабіль, яна напісала RC. І 250 еўра, што ён заплаціў за карыстанне дарогай, залічылі на неіснуючы нумар.
Падрабязна усю гісторыю можна паглядзець па спасылках:
За памылку прадаўца Beltoll славака аштрафавалі на 2150 еўра
Славаку не адмянілі штраф з-за памылкі прадаўца BelToll
Фота — sb.by