Гран-пры "Кінатаўра" атрымаў фільм дэбютанта "Бык" пра бандытаў у 90-х

kinopoisk.ru / ВГИК-Дебют
kinopoisk.ru / ВГИК-Дебют

Гран-пры фестывалю "Кінатаўр", цырымонія закрыцця якога прайшла ў Сочы, атрымаў фільм "Бык" дэбютанта Барыса Акопава. Карціна распавядае пра маладога лідара злачыннай групоўкі Антона Быкава, дзеянне стужкі адбываецца ў 90-я.

Прыз за найлепшую рэжысуру атрымаў фільм "Вялікая паэзія" Аляксандра Лунгіна, за найлепшы дэбют — "Давай развядзёмся" Ганны Парнас, паведамляе "Новая газета".

Узнагароду за найлепшую жаночую ролю ўзяла Вікторыя Таўстаганава ("Вышэй за неба" Аксаны Карас), за мужчынскую — Аляксандр Кузняцоў ( "Вялікая паэзія").

У асноўную праграму 30-га "Кінатаўра" увайшло 15 карцін, у тым ліку і кінастужкі дэбютантаў, якія было вырашана не выносіць у асобны конкурс у сувязі з юбілейнай датай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі