Гран-пры на конкурсе "Маладзечна-2015" выйграла Таццяна Валахановіч (відэа)

У Маладзечне праходзіць конкурс беларускай эстраднай песні "Маладзечна-2015". Перамогу ў конкурсе маладых выканаўцаў і Гран-пры атрымала Таццяна Валахановіч, перадае тэлеканал СТВ.

Валахановіч: "Такіх эмоцыі, як сёння, напэўна, ніколі не было. І тое, што я цяпер у руках трымаю прыз імя Уладзіміра Мулявіна, для мяне вельмі каштоўна. Таму што, калі я заканчвала каледж, мая дыпломная праца была менавіта пра "Песняроў" і Уладзіміра Мулявіна".

Дарэчы, дагэтуль дзяўчына перамагала толькі на раённых конкурсах.

Акрамя лідара кампетэнтнае журы вызначыла пяцёрку найлепшых з двух дзясяткаў намінантаў. Званне лаўрэата і ўладальніка першай прэміі дасталася Мікіту Касцюкевічу з Мінска. Другое месца ў пары канкурсантаў з Брэсцкай вобласці — Андрэя Цямчыка і Лізаветы Войтуль. Трэцяе месца падзялілі Яўген Захарка з Гродзеншчыны і мінчук Дзмітрый Нікіцін.

Завяршэннем фестывалю стане канцэрт з удзелам пераможцаў музычнага праекту "Зорны дыліжанс".

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі