Гродзенец зарэзаў каханка сваёй сужыцелькі
Следчы камітэт пачаў на жыхара Гродна крымінальную справу за забойства, паведамляе прэс-служба ведамства.
Уначы 9 кастрычніка праваахоўнікі атрымалі паведамленне ад брыгады хуткай дапамогі, што ў адной з кватэр горада загінуў 48-гадовы мужчына.
Выявілася, што ў кватэры пражывалі разам мужчына і жанчына. Напярэдадні яны пасварыліся, і мужчына сышоў з кватэры. Ноччу 9 кастрычніка ён вярнуўся і пабачыў на канапе сужыцельку з іншым мужчынам. Ад рэўнасці ён схапіў кухонны нож і нанёс 48-гадоваму мужчыну ўдары ў галаву і цела, ад якіх той памёр.
Зламыснік уцёк але неўзабаве міліцыянты яго затрымалі. Паведамляецца, што падчас забойства нападнік быў п'яны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.