Гарадзенскім школьнікам прапануюць тэрмінова дапамагчы дзецям Данбаса

Аляксей Талай і ўкраінскія дзеці

Аляксей Талай і ўкраінскія дзеці / асабісты архіў

Гарадзенскім школьнікам прапануюць паўдзельнічаць у "тэрміновым зборы дапамогі дзецям Данбаса" для фонду Аляксея Талая, піша рэсурс Hrodna.life. "Тэрміновасць" звязана з тым, што 12 снежня ў горад прыязджае сам прарасійскі актывіст.

Інфармацыя пра падзею з'явілася ў бацькоўскіх чатах Гродна. Рэчы — прысмакі і прадметы асабістай гігіены — просяць прыносіць у школу № 15 да 11 снежня. У траўні Талай прыязджаў у гэтую школу на адкрыццё мурала савецкаму генералу Карбышаву.

Цяпер едзе ў мясцовую філармонію. Ён збіраецца правесці "ўрок мужнасці" пад лозунгам "Зрабі правільны выбар". На сустрэчу запрашаюць моладзь.

Аляксей Талай — беларускі параалімпіец, які неаднаразова вывозіў з акупаваных тэрыторый Украіны, якія лічыць расійскімі, дзяцей у Беларусь — нібыта на аздараўленне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі