Гродзенскія мытнікі не пусцілі ў Беларусь 2,5 тоны шакаладак Milka
![Забаронены да ўвозу ў Беларусь шакалад / customs.gov.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/milka-0504-1c.jpg.webp?itok=7F46vw8Q)
Забаронены да ўвозу ў Беларусь шакалад / customs.gov.by
Гродзенскія мытнікі не прапусцілі ў Беларусь з Літвы 2,5 тоны шакаладак Milka, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта. Мытнікі заяўляюць, што гэтыя шакаладкі ўваходзяць у пералік забароненых тавараў.
Варта падкрэсліць, што сам па сабе шакалад Milka не забаронены ў Беларусі. Проста яго везлі з "недружалюбнай" краіны.
"Варта адзначыць, што тавары, якія ўваходзяць у забаронены пералік, кампенсаваныя за кошт айчынных вытворцаў або вытворчасцяў, размешчаных у краінах, якія з'яўляюцца дружалюбнымі для Беларусі", — заяўляюць у Мытным камітэце.
Харчовыя санкцыі супраць краін ЕС пачалі дзейнічаць у Беларусі з 1 студзеня 2022 года. За гэты час, як паведамляюць у Мытным камітэце, было не дапушчана да ўвозу ў Беларусь каля 8 тысяч тон забароненых тавараў агульным коштам больш за 7 мільёнаў долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.