Гродзенскія ратавальнікі 16 разоў выязджалі на пажар, якога не было

Гродзенскія ратавальнікі 16 разоў выязджалі на пажар, якога не было

Гродзенскія ратавальнікі 16 разоў за месяц выязджалі на сігнал аўтаматычнай сігналізацыі ЖРЭС. Аднак усе выезды былі дарэмныя: пажару не было. 

Урэшце ўпраўленне МНС падало ў суд на на камунальнікаў, каб ім кампенсавалі выезды на фальшывыя выклікі. Справу разглядаў эканамічны суд Гродзенскай вобласці.

Ратавальнікі палічылі, што ЖРЭС павінен ім заплаціць за выдаткі 673 рублі. Рахунак быў накіраваны камунальнікам, але тыя плаціць адмовіліся. Разам з пеняй запазычанасць вырасла да 715 рублёў. Пасля гэтага супрацоўнікі МНС звярнуліся ў суд. 

У судзе камунальнікі заявілі, што не даказаная фальшывасць выклікаў, вінаватыя асобы не выяўленыя, а прычыны таго, што спрацавала пажарная сігналізацыя, невядомыя.

Суд, аднак, звярнуў увагу на тое, што ў дамове пазначана: менавіта карыстальнік абавязаны кампенсаваць выезд ратавальнікаў пры фальшывым сігнале. У выніку рашэне было прынятае на карысць упраўлення МНС. Камунальнікам толькі крыху зменшылі памер пені, якую яны павінны выплаціць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі