Грошы з гандляроў за алкагольныя пастаўкі будзе "выбіваць" КДБ
Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі.
Да 1 верасня гандлёвыя прадпрыемствы павінны пагасіць усе запазычанасці па аплаце пастаўленай прадукцыі.
Такое патрабаванне агучыў Аляксандр Лукашэнка 20 жніўня на нарадзе па пытаннях вытворчасці і абарочэнні алкагольнай прадукцыі. Кіраўнік дзяржавы даручыў, каб гэтае пытанне кантраляваў Камітэт дзяржбяспекі, перадае БЕЛТА.
Лукашэнка звярнуў увагу на праблему нясвоечасовых разлікаў за лікёра-гарэлачныя вырабы. Ён запытаўся, чаму стварылася такая сітуацыя, калі запазычанасць гандлёвых аб'ектаў перад вытворцамі часам перавышае сумы крэдытаў гэтых прадпрыемстваў. Кіраўнік Беларусі запатрабаваў, каб меры за неаплату пастаўленай прадукцыі былі больш жорсткімі — аж да пазбаўлення ліцэнзій.
Фота: БЕЛТА