Група з 40 чалавек атакавала памежнікаў на беларуска-польскай мяжы

Беларуска-польская мяжа / twitter.com/Straz_Graniczna
Беларуска-польская мяжа / twitter.com/Straz_Graniczna

Група з 40 чалавек сёння атакавала памежнікаў на беларуска-польскай мяжы. Пра інцыдэнт расказалі ў органах памежнай службы Польшчы. У бок памежнікаў ляцелі камяні і палкі. Перабрацца на тэрыторыю Польшчы змаглі 8 грамадзян Сірыі. Іх затрымалі.

А напярэдадні незаконна трапіць на тэрыторыю Польшчы з Беларусі спрабавалі 45 замежнікаў. Гэта грамадзяне Камеруна, Емена, Егіпта.

З пачаткам ваенных дзеянняў Расіі ва Украіне міграцыйны крызіс знік з інфармацыйнага парадку дня. У канцы сакавіка беларускія ўлады ліквідавалі пункт размяшчэння мігрантаў, арганізаваны ў лагістычным цэнтры "Брузгі". Па стане на 20 сакавіка ў "Брузгах" знаходзілася 409 мігрантаў. Іх планавалі вывезці эвакуацыйнымі рэйсамі. Але спробы незаконна трапіць з Беларусі ў Польшчу так і не спыніліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі