Грузінская апазіцыя патрабуе адстаўкі Саакашвілі

На мітынгу пратэсту, які ў другі дзень праходзіць у Тбілісі, лідэры аб’яднанай апазіцыі заявілі, што выстаўляюць адзінае патрабаванне: адстаўку прэзідэнта краіны Міхаіла Саакашвілі. Сёння ў мітынгу прымаюць удзел каля 10 тысяч чалавек.
Першапачаткова апазіцыя патрабавала правесці парламенцкія выбары вясной будучага года, змяніць Выбарчы кодэкс і вызваліць палітвязняў.

На думку незалежных грузінскіх экспертаў, у апазіцыі ўзнікла сур'ёзная праблема — на праспекце Руставелі няма той крытычнай масы людзей, якая змагла б ажыццявіць рэальны ціск на ўладу.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі