Грузія гатовая да вайны з Расіяй у выпадку прызнання незалежнасці Абхазіі

Старшыня парламенцкага камітэту па абароне і нацыянальнай бяспецы Гіві Тармагадзэ заявіў пра магчымасць вайсковага канфлікту з Расіяй, калі Масква прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, перадае “Інтэрфакс”. Каментуючы ў пятніцу на брыфінгу ў Тбілісі магчымасць прызнання Расіяй незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ў выпадку надання незалежнага статуса сербскаму краю Косава, грузінскі парламентар заявіў: “Гэта можа прывесці да ўзброенага канфлікту паміж Расіяй і Грузіяй”.

Тармагадзэ падкрэсліў: “Наша пазіцыя адносна мірнага ўрэгулявання канфліктаў нязменная, але бяспеку і тэрытарыяльную цэласнасць краіны мы абаронім любым коштам. Прызнанне Расіяй незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі будзе аўтаматычна азначаць абвяшчэнне Расіяй вайны Грузіі”.

Парламентар таксама адзначыў, што колькасць узбраення, якое Расія перакідвае ў Абхазію дакладна перавышае колкасць, неабходную для міратворцаў, у прыватнасці вядзецца пра наяўнасць у іх арсенале дальнабойных гаўбіц.

Нагадаем, напярэдадні чалец Еўракамісіі Беніта Ферэра-Вальднэр на сумесным брыфінгу з прэм’ер-міністрам Грузіі Ладо Гургенідзэ ў Бруселі выразіла спадзяванне, што Расія не будзе прызнаваць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ў выпадку вызначэння статуса Косава.

Паводле "Хартыі-97"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі