Грузія не будзе мяняць тэкст песні для Еўрабачання

Тэкст песні "We don't wanna put in", з якой грузінскі гурт "Стэфанэ і 3G" будзе ўдзельнічаць у Еўрабачанні-2009, не зменіцца, нягледзячы на абурэнні шматлікіх расійскіх дзеячаў культуры. Аб гэтым заявіла кіраўнік нацыянальнага праекту адбору калектыва на конкурс Нація Ўзнадзэ:

"Насуперак распаўсюджаным шэрагам расійскіх СМІ паведамленням, мушу сказаць, што тэкст песні We don't wanna put in не змяняўся і ніякіх паправак мы не ўносілі. Была інфармацыя аб удзеле ў гэтай справе спявачкі Дыяны Гурцкой, але гэта не так. Дыяна не ўмешвалася ў творчы працэс, ніякіх паправак не патрабавала і, больш за тое, мушу сказаць, што ніякіх заяў расійскім СМІ не рабіла", — сказала Ўзнадзэ.

У якасці пацверджання сваіх словаў яна парэкамендавала звязацца па тэлефоне з Гурцкой.

Нагадаем, раней расійскае інфармацыйнае агенцтва "Інтэрфакс" са спасылкай на спявачку Дыяну Гурцкую паведаміла аб тым, што тэкст скандальнай песні We Don't Wanna Put In будзе зменены.

Тэкст песні выклікаў незадаволенасць у некаторых расійскіх прадстаўнікоў шоў-бізнэсу. Так, прадзюсар пераможцы Еўрабачання-2008 Дзімы Білана Яна Рудкоўская назвала гэтую песню амаральнай.

Яна заклікае  раду Еўрабачання і кіраўніцтва Першага канала не дапускаць яе да ўдзелу, бо "яна абражае нашу краіну, а Еўрабачанне ўсё-ткі не нейкая прахадная лавачка, а сур'ёзны еўрапейскі конкурс".


Фота — abkhaziya.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі