ГУБАЗіК высветліў прозвішчы толькі 75 беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне
ГУБАЗіК высветліў прозвішчы толькі 75 беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Іх спісы былі паказаны ў эфіры тэлеканала АНТ. Сярод іх ёсць загінулыя: Герой Украіны Аляксей Скобля (пазыўны "Тур"), Ілля Хрэнаў ("Ліцьвін"), Зміцер Апанасовіч ("Тэрор", у спісе яго назвалі "Таксістам"). Толькі пра Апанасовіча ў дакуменце пазначана, што ён забіты.
Насамрэч ва Украіне налічваецца некалькі соцень добраахвотнікаў. Большасць з іх — у батальёне імя Кастуся Каліноўскага. У спіс трапілі найперш тыя добраахвотнікі, якія не хавалі свае твары, давалі інтэрв'ю, альбо з 2014-2015 гадоў ужо ваявалі і былі вядомыя спецслужбам РБ.
Сюжэт на АНТ праінфармаваў беларусаў, якія глядзяць дзяржаўнае тэлебачанне, пра існаванне "беларускіх нацбатальёнаў ва Украіне", якія выкарыстоўваюць бел-чырвона-белую сімволіку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.