Гулак: Мінусаў у прапановах па рэфармаванні судовай сістэмы няшмат

Еўрарадыё паразмаўляла са старшынём Беларускага Хельсінкскага камітэта Алегам Гулаком пра прапановы Аляксандра Лукашэнкі ў справе рэфармавання судовай сістэмы.
111011 GulagS.mp3
Алег Гулак: Я б сказаў, што я прыемна здзіўлены гэтым указам у тым сэнсе, што мінусаў там акурат няшмат. Плюсы датычаць функцыянавання самой судовай сістэмы. Напрыклад, выключна станоўчым момантам з’яўляецца тое, што запланавана адмовіцца ад сістэмы ўзгаднення кандыдатуры суддзі з кіраўніцтвам мясцовай вертыкалі. Запланаванае рэфармаванне судовай вытворчасці з мэтай разумнага спрашчэння працэдур і, такім чынам, зняцця з суда залішняй неразумнай нагрузкі.

Еўрарадыё: То бок працэс зробіцца карацейшым, прасцейшым і таннейшым?

Алег Гулак: Так. Гэта можа вызваліць суддзяў для больш глыбокай работы па сур’ёзных праблемах.

Еўрарадыё: А што, на вашую думку, будзе з інстытутам прысяжных засядацеляў у аўтарытарнай краіне? Гэта паляпшэнне працы суда ці наадварот?

Алег Гулак: Д’ябал хаваецца ў дэталях. Як гэта будзе працаваць на практыцы, як гэтая сістэма будзе даведзеная да рэалізацыі — ад гэтага шмат залежыць... Сам па сабе інстытут прысяжных — дадатковы інструмент забеспячэння незалежнасці суда пры разглядзе канкрэтнай справы.

Еўрарадыё: А якія небяспечныя пункты гэтай пастановы?

Алег Гулак: Там трошкі дзіўная фармулёўка пра тое, каб старшыням судоў надаць права на арышт неплацельшчыкаў. Тут вельмі важна ўбачыць, якая гэта будзе працэдура, бо ўсё ж пазбаўленне свабоды без суда немагчымае, не павінна быць.

Калі гаварыць пра сістэмнасць рэфармавання судовай сістэмы, то там шмат чаго не хапае. Не хапае мераў, якія зрабілі б суддзяў больш незалежнымі ад самога прэзідэнта. Не хапае мераў, каб судовая сістэма стала менш карумпаванай. Напрыклад, трэба адмяняць занальнасць пабудовы судовай сістэмы. Такім чынам, шмат чаго няма, але тыя меры, што прапанаваныя, могуць разглядацца як карысныя: нічога дрэннага там я пакуль не заўважыў. Паглядзім, як гэта будзе рэалізавана ў дэталях.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі