Гульцы БАТЭ ацэньваюцца ў 5 млн эўра

Эксперты SportBild правялі даследаванне, у якім вызначылі кошт гульцоў кожнай з трыццаці дзвюх камандаў, што ўдзельнічаюць у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў.
Самой дарагой камандай прызнаная "Барселона". Сумарны кошт яе гульцоў складае 392 млн еўра. Следам ідуць "Чэлсі" (€ 390 млн) і "Манчэстэр Юнайтэд" (€ 381 млн).

Што датычыць групы, у якой гуляе чэмпіён Беларусі БАТЭ, то першы тут — "Рэал" (€ 365 млн). За ім — "Ювентус" (€ 260 млн). Беларускі БАТЭ ў гэтым рэйтынгу апошні. Гульцы барысаўскай каманды ацэньваюцца ў € 5 млн.

Сумарны кошт усіх гульцоў, якія ўдзельнічаюць у Лізе чэмпіёнаў-2008/2009, складае € 5,298 млрд.

Football.By

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі