"Гульня прастолаў" атрымала 12 прэмій "Эмі"

"Гульня прастолаў" атрымала 12 прэмій "Эмі"

У Лос-Анджэлесе прайшла 67-я цырымонія ўручэння тэлевізійных узнагарод "Эмі". Абсалютным лідарам па колькасці ўзнагарод стаў тэлеканал НВО — 43. Серыял "Гульня прастолаў" атрымаў 12 статуэтак, у тым ліку стаў найлепшым тэлевізійным праектам года, як лепшы драматычны серыял.

Упершыню "Лепшая жаночая роля ў драматычным серыяле" дасталася цемнаскурай актрысе Віёле Дэвіс (выканаўцы ролі ў серыяле "Як пазбегнуць пакарання за забойства"). Лепшым акцёрам стаў Джон Хэм з серыяла "Вар'яты".

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі