ГУР Мінабароны Украіны сцвярджае, што ў Джанкоі знішчаны чатыры ЗРК С-400

Вайсковы аэрадром у Джанкоі пасля ўдару

Вайсковы аэрадром у Джанкоі пасля ўдару / twitter.com/ukraine_map/

ГУР Мінабароны Украіны сцвярджае, што ў Джанкоі знішчаны ці "крытычна пашкоджаны" чатыры пускавыя ўстаноўкі ЗРК С-400, тры радыёлакацыйныя станцыі, пункт кіравання сродкамі супрацьпаветранай абароны і апаратура назірання за паветранай прасторай "Падмурак-М". Паспяховая аперацыя Узброеных сіл Украіны на вайсковым аэрадроме ў акупаваным Крыме была праведзена 17 красавіка. Яго абстралялі ракетамі. Страты расійскай авіяцыі і асабовага складу яшчэ ўдакладняюцца.

На згаданым аэрадроме каля Джанкоя дыслакуюцца верталётны полк, тры авіяцыйныя эскадрыллі і СПА расійскай Паўднёвай вайсковай акругі. Расійскі бок традыцыйна пра страты змаўчаў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў вайскоўцам за "правільны ўдар па акупанту ў Джанкоі". Амаль уся батарэя C-400 коштам 500 мільёнаў долараў у Джанкоі была знішчана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі