Гурт Brutto запісаў новы альбом
Сяргей Міхалок абяцае надалей не "строіць з сябе Агнію Барто" і не пісаць знарочыста прымітыўныя тэксты.
Рок-гурт Brutto запісаў новы альбом. Пра гэта лідар гурта Сяргей Міхалок распавёў у інтэрв'ю "Украінскай праўдзе". Музыка кажа, што зараз новы альбом зводзяць: "Зробім такое, каб здзівіць саміх сябе".
Па словах Міхалка, у Brutto ён знарок спрабаваў адмовіцца ад усяго, што апошнім часам выкарыстоўваў у "Ляпісах". Але цяпер ён збіраецца вярнуцца да больш глыбокіх тэкстаў, якія пісаў раней: "Далей строіць з сябе Агнію Барто і пісаць знарочыста прымітыўныя тэксты я не буду. Я вярнуся да той паэзіі, якая мне блізкая. Я вярнуся да нейкіх метафар, і гэта будзе падобна да "Жалезнага" ці "Воінаў святла". Гэта мне як аўтару хочацца".