Смех у зале: “Петля пристрастия” выступіла ў “Вечернем Урганте” (відэа)

Смех у зале: “Петля пристрастия” выступіла ў “Вечернем Урганте” (відэа)

Гурт “Петля пристрастия” ўпершыню з’явіўся на расійскім тэлебачанні — і адразу на “Первом канале”! Пост-панк-калектыў з Беларусі стаў музычным госцем забаўляльнай перадачы “Вечерний Ургант”. У эфіры вячэрняга шоу 14 траўня музыкі выканалі песню “Цветок” са свайго апошняга альбому

Калі Іван Ургант абвяшчаў выступ мінскай каманды, назва “Петля пристрастия” выклікала смех у студыі сярод гледачоў. “Усё нармальна! У ніх добрыя навіны: выйшла кружэлка, якая называецца “Гул”!”, — аджартаваўся вядоўца.

Сёлета гурт “Петля пристрастия” спраўляе сваё 15-годдзе. За гэты час каманда выпусціла 5 альбомаў. Калектыў часта гастралюе як па роднай Беларусі, так і па Расіі, Украіне і краінах Прыбалтыкі.

“Петля пристрастия” стане аднім з хэдлайнераў фестываля “Рок за Баброў”, які пройдзе 3 жніўня на аэрадроме Баравая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі