Гурт Shuma атрымаў прэмію Курохіна ў намінацыі "Этна-Механіка"

Гурт Shuma атрымаў прэмію Курохіна ў намінацыі "Этна-Механіка"

Беларускі гурт Shuma атрымаў прэмію Сяргея Курохіна ў намінацыі "Этна-Механіка". Пра гэта спявачка гурта Руся паведаміла ў Фэйсбуку. 

Прэмія Сяргея Курохіна — гэта штогадовая расійская прэмія ў галіне сучаснага мастацтва. Яна была заснаваная ў 2009 годзе.

Намінацыя "Этна-Механіка" (world music project) з'яўляецца ганаровай у прэміі Курохіна. 

Гурт Shuma быў заснаваны ў 2011 годзе. Ён спалучае народныя спевы з рознымі стылямі сучаснай электроннай музыкі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі