Гурт "Тлушч"анансуе новы ЕР сінглам "Нападпітку" (слухаць)

Песню "Нападпітку" каманда называе "гумарыстычнай спробай зачапіць праблему алкаголю".


"Можна сабе дазволіць час ад часу крыху алкаголю. Але ўсё добра ў меру, — кажа лідар гурта Паша Белы. — Гэта, вядома, праблема нашага грамадства — злоўжыванне алкаголем. Мы дакладна нікога не заахвочваем да злоўжывання. Я не думаю, што мусіць быць адукацыйная мэта, некаму адкрыць вочы. Гэта і так усё разумеюць".


"Нападпітку" увойдзе ў новы ЕР гурта, рэліз якога запланаваны на вясну. "Жывая" прэзентацыя сінгла адбудзецца падчас фэсту-прэміі "Даём рады" 7 лютага ў клубе Re:Public.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі