Гурт Trubetskoy выступіць на GreenFest

Новы оўпэн-эйр GreenFest, які пройдзе 3 ліпеня на аэрадроме Баравая пад Мінскам, вызначыўся амаль з усімі ўдзельнікамі. Лайн-ап фестывалю папоўніў беларускі гурт Trubetskoy і расійскія альтэрнатыўныя рокеры Jack Action


Такім чынам, на сцэне побач з хэдлайнерамі, амерыканцамі Papa Poach, з'явяцца галоўныя беларускія панкі "Дай Дарогу!" і маладыя металісты Main-de-Gloire, расійскія рокеры Lumen i "Кипелов", літоўская інды-каманда Colours of Bubbles, эксперыментатары Elephants From Neptune з Эстоніі. 


Нагадаем, GreenFest пройдзе ў Беларусі ўпершыню. Аднак сам ён мае 10-гадовую гісторыю і праводзіцца ў розных краінах.


Да 15 чэрвеня кошт квітка на фэст складзе 450 тысяч рублёў. Ад 16-га — 500. Квіткі можна набыць ва ўсіх гарадах Беларусі і на сайтах білетных аператараў.

Паводле прэс-рэлізу

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі