Гурт Zatoczka у Дзень Волі прэзентуе новы сінгл

Магілёўскі гурт Zatoczka прадстаўляе на Еўрарадыё новы сінгл "#вяртаеммову", які складаюць 3 песні: "Беларусь", "Мова" і "Свабода". Таксама гурт напісаў адмысловы зварот да слухачоў:


"Мы звяртаемся да усёй свядомай моладзi, якая мае гонар і хоча быць сапраўднымі Беларусамі з асноўнай нацыянальнай прыкметай — нашай мовай.


Да вашай увагi наша новая праца "#вяртаеммову". Гэта сінгл з трох песень — кожная з якіх адлюстроўвае сучаснае жыццё ў нашай краiне. Мы лiчам, што абавязкова трэба адраджаць нашу мову. Трэба расказваць, адкуль яна ўзялася, яе гісторыю і сучасны стан. Каб людзям самім станавілася сорамна не ведаць яе і не карыстацца ёй.


Мову магчыма вярнуць народу. І гэта трэба рабіць. Мы ўпэўненыя, што магчымасць для гэтага цяпер ёсць!


Вiншуем ўсіх Беларусаў са святам! З Днём Волi!"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі