Хакеіст каманды Лукашэнкі Дзмітрый Мялешка вылечыўся ад каранавіруса
Ад каранавіруса COVID-19 вылечыўся Дзмітрый Мялешка, які гуляе ў хакейнай камандзе Аляксандра Лукашэнкі. Цяпер спартовец вярнуўся дадому, напісала ў Instagram яго жонка Надзея.
Пра станоўчы тэст Мялешкі на каранавірус стала вядома 21 красавіка. Пасля гэтага аналізы на COVID-19 здала ўся хакейная каманда Лукашэнкі. Па словах Наталлі Эйсмант, прэс-сакратара беларускага кіраўніка, сам Лукашэнка тэсты на каранавірус не здаваў і не бачыць у гэтым патрэбы.
Мялешку ад каранавіруса лячылі каля трох тыдняў. У яго сям'і ўсе тэсты паказалі адмоўны вынік.
Дзмітрый Мялешка раней быў хакеістам мінскага "Дынама" і зборнай Беларусі. Цяпер выступае за каманду кіраўніка дзяржавы ў аматарскіх рэспубліканскіх спаборніцтвах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.