Хакеіст Руслан Салей можа перайсці ў "Бостан"
Генеральны мэнэджар "Бостана" Піцер Чыярэлі, чый клуб займае першае месца ў НХЛ, заявіў, што хацеў бы перад плэй-оф узмацніць сваю каманду надзейным абаронцам. Паводле інфармацыі амерыканскага выдання "Denver Post", Чыярэлі цяпер вядзе перамовы з "Каларада" з нагоды пераходу Руслана Салея. Таксама згадваюцца прозвішчы Джордана Леапольда і Брэта Кларка.
"Прессбол"
"Прессбол"