Хакеістам беларускай экстралігі ўдвая зменшылі заробкі

Хакеістам беларускай экстралігі ўдвая зменшылі заробкі

Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Сямён Шапіра паведаміў пра істотнае скарачэнне заробкаў для хакеістаў айчыннай экстралігі. З новага сезона экстралігу падзеляць на два дывізіны — “А” і “В”. Месячны фонд заробкаў у клубе дывізіёна “А” будзе складаць 100 тысяч беларускіх рублёў або прыблізна 50 тысяч долараў. Максімальны заробак аднаго гульца не будзе перавышаць 3 тысяч долараў, а мінімальны не павінен апускацца ніжэй за 150 долараў.

У дывізіёне “А” будуць выступаць 8 каманд, а ў дывізіёне “В” — чатыры найгоршыя каманды экстралігі і 4 новыя клубы з Оршы, Баранавічаў, Бабруйскай і Пінска. Іх сфармуюць на аснове найлепшых каманд цяперашняй вышэйшай лігі (цяпер гэта другі паводле рангу дывізіён).

У дывізіёне “В” месячны фонд заробкаў будзе не большы за 50 тысяч рублёў або каля 25 тысяч долараў. Максімальны заробак аднаго хакеіста — 2 тысячы долараў.

Будуць прадугледжаныя бонусы за пераможныя матчы: такія прызавыя размяркуюць у залежнасці ад унёска кожнага хакеіста ў перамогу. Пры гэтым месячная сума бонусаў зможа дасягнуць памеру асноўнага заробку. Сямён Шапіра мяркуе, што такая сістэма матывуе спартоўцаў на барацьбу, піша TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі