Хакеістаў і трэнераў зборнай Беларусі па хакеі абшуквалі на парыжскім вакзале
Хакеістаў і трэнераў зборнай Беларусі па хакею абшуквалі на парыжскім вакзале. Яны прыехалі ў сталіцу Францыі з Бардо, дзе праводзілі гульні Еўравыкліку (з французскай зборнай, дарэчы). Ужо ў пятніцу беларусаў чакае першы матч чэмпіянату свету з фінамі. Як інфармуе “Прессбол”, дагляд нашай зборнай наладзілі па выхадзе з цягніка, папярэдне затрымаўшы ў вагоне. Сведкі кажуць, што асабістыя рэчы хакеістаў, трэнераў, урача былі вельмі старанна перагледжаны. Пры гэтым ніякіх тлумачэнняў французскія праваахоўнікі не давалі. Каля 20 хвілін зборная была ў ачапленні паліцыі і, магчыма, вайскоўцаў. Скончылася ўсё тым, што беларусам сказалі: “Добра, у вас усё ў парадку”.
Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Ігар Рачкоўскі абураны гэтым здарэннем. Ён не выключае, што яно звязана з леташнім ператрусам у размяшчэнні зборнай Беларусі па веславанні, якая была на трэніровачным зборы ў Францыі. У выніку нашу каманду адхілілі ад Алімпіяды ў Рыа, нібыта, з-за знойдзеных забароненых прэпаратаў. Пазней беларусы выйгралі суд і былі апраўданы.
МЗС Беларусі чакае тлумачэнняў ад французскага боку.
Посольство во Франции поддерживает контакт со сборной по хоккею. В связи с имевшим место обыском у французской стороны запрошены объяснения.
— МИД Беларуси (@BelarusMID) 3 мая 2017 г.