Хакеісты Беларусі прайгралі і другі матч на турніры ў Славакіі

Хакеісты Беларусі прайгралі і другі матч на турніры ў Славакіі

7 лютага ў другім матчы турніру Kaufland Cup у Славакіі хакейная зборная Беларусі прайграла алімпійскай камандзе Расіі — 0:1 (0:0, 0:0, 0:1). 

Міхаіл Стэфановіч у трэцім перыядзе кідаў па браме праціўніка амаль ва ўпор, але забіць шайбу не здолеў. А расіяне ў штурханіне каля беларускай брамы свой шанец выкарысталі. 

Як паведамляла Еўрарадыё, напярэдадні наша зборная прайграла славакам — 3:4.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі