Хакеісты "Дынама-Мінск" па булітах сенсацыйна абыгралі СКА

Хакеісты "Дынама-Мінск" па булітах сенсацыйна абыгралі СКА

Толькі серыя булітаў прынесла мінскім дынамаўцам перамогу ў сустрэчы з санкт-пецярбургскім СКА 19 снежня. 

Хакейны матч у рамках чэмпіянату КХЛ прайшоў у санкт-пецярбургскім Лядовым палацы. Напружаная барацьба ў асноўны час пераможцу не выявіла і закончылася з лікам 2:2 (0:0, 1:1, 1:1).

Першы перыяд прайшоў увогуле без забітых шайбаў. У другой траціне каманды абмяняліся галамі: спярша на 22-й хвіліне Кавальчук вывеў СКА наперад, але на 29-й Скіле зраўняў лік. На 50-й хвіліне шайба, забітая Корабавым, дазволіла дынамаўцам вырвацца, аднак на 56-й Кавальчук аформіў дубль, зноў стварыўшы парытэт. 

Авертайм таксама не выявіў пераможцу. І толькі ў серыі булітаў "зубры" здолелі літаральна вырваць перамогу — 3:2. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі