Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі другі матч санкт-пецярбургскаму СКА
Мінскае "Дынама" правяло другі матч са СКА ў 1/8 фіналу Кубка Гагарына. Як і першы, ён прайшоў у Санкт-Пецярбургу. І таксама завяршыўся пройгрышам беларускіх хакеістаў — 4:6 (2:4, 0:0, 2:2). Шайбы ў дынамаўцаў забілі Прынс, Козун, Вусаў і Менел.
У серыі армейцы выйграюць з лікам 2:0. Пераможцам будзе лічыцца каманда, якая першая выйграе чатыры сустрэчы.
Наступная гульня пройдзе 6 сакавіка ў Мінску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.