Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі расійскаму "Сочы" — 2:5
18 снежня ў хатнім матчы чэмпіянату КХЛ хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі расійскаму клубу "Сочы" — 2:5 (0:3, 2:1, 0:1)
Гэта восьмая запара параза "зуброў".
У першым перыядзе госці здолелі забіць дынамаўцам тры шайбы. Чацвёртая апынулася ў браме "зуброў" у другім перыядзе. Толькі пад канец другой траціны сустрэчы мінчукі здолелі скараціць адрыў: шайбы забілі Арцём Дзямкоў (37) і Раян Спунер (38). Прычым паміж першай і другой шайбамі, забітымі дынамаўцамі, прайшло толькі 50 секундаў.
Трэці перыяд не прынёс палёгкі дынамаўцам. Хакеіст "Сочы" Мальтэ Стромваль забіў яшчэ адну шайбу, аформіўшы ў гульні дубль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.