Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі "Трактару" — 0:2
Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі чалябінскаму "Трактару" — 0:2 (0:1, 0:1, 0:0). Чарговы матч чэмпіянату КХЛ прайшоў у аўторак на "Мінск-Арэне". Такім чынам перарваная пераможная серыя дынамаўцаў, якая складалася з 5 гульняў (4 з іх — у гасцях).
Аляксандр Чэрнікаў адкрыў лік на 9-й хвіліне, калі госці гулялі ў меншасці. Другая шайба на рахунку Аляксея Кручыніна (37-я). У гаспадароў пляцоўкі было шмат выдатных момантаў, але шайба проста не хацела ісці ў браму.
У беларускай каманды засталося 57 ачкоў. 2 снежня мінскае "Дынама" будзе прымаць уфімскі "Салават Юлаеў", пачатак у 19.30.