Хакеісты мінскага "Дынама" ў Ніжнім Ноўгарадзе прайгралі мясцоваму "Тарпеда"

Хакеісты мінскага "Дынама" ў Ніжнім Ноўгарадзе прайгралі мясцоваму "Тарпеда"

19 лістапада хакеісты мінскага "Дынама" сустракаліся ў Ніжнім Ноўгарадзе з мясцовым "Тарпеда". 

Гульня скончылася паразай гасцей — 2:3 (0:1, 1:0, 1:2). 

Гаспадары адкрылі лік ужо на 2-й хвіліне сустрэчы, і толькі пад канец другога перыяда, на 38-й хвіліне, Алег Явенка здолеў забіць шайбу ў браму "Тарпеда". 

У апошнім перыядзе пры ліку 2:1 на карысць "Тарпеда" трэнер дынамаўцаў Крэйг Вудкрафт у апошнія хвіліны сустрэчы замяніў брамніка на палявога гульца. І Куінтан Хаўдэн на 59-й хвіліне забіў шайбу ў пустую браму "зуброў" — 3:1. Аднак за тры секунды да фінальнай сірэны Тэему Пулкінен здолеў скараціць разрыў — 3:2.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі