Хакеісты мінскага "Дынама" ўпэўнена перамаглі "Югру" — 4:1

Хакеісты мінскага "Дынама" ўпэўнена перамаглі "Югру" — 4:1

26 студзеня хакеісты мінскага "Дынама" прымалі ў сябе ў гасцях аднаго за аўтсайдараў Усходняй канферэнцыі КХЛ — клуб "Югра" з Ханты-Мансійска.  Матч чэмпіянатау КХЛ адбыўся на "Мінск-Арэне" і завяршыўся ўпэўненай перамогай гаспадароў.

Першую шайбу на трэцяй хвіліне сустрэчы забіў Мэт Элісан, вывеўшы дынамаўцаў наперад. Толькі на 29-й хвіліне Мікіта Двурэчанскі з "Югры" зраўнаваў лік.

Аднак удача была ў сустрэчы на баку "зуброў", і на 47-й хвіліне Мэт Элісан аформіў дубль, забіўшы яшчэ адну шайбу ў браму гасцей. На 49-й хвіліне Раман Грабарэнка павялічыў адрыў. Потым Кірыл Гатавец на 55-й хвіліне замацаваў перавагу "Дынама" — 4:1. З гэтым лікам і завяршылася гульня.

28 студзеня мінчукоў чакае яшчэ адзін хатні матч з казахстанскім "Барысам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі