Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў Рызе бітву аўтсайдэраў
Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў Рызе бітву аўтсайдэраў. У матчы чэмпіянату КХЛ яны абыгралі рыжскае "Дынама" з лікам 2:1 (0:0, 2:0, 0:1). Перамогу прынеслі шайбы Андрэя Касціцына (на 35-й хвіліне) і Раяна Спунера (на 36-й, у большасці). Шайба Касціцына атрымалася кур'ёзнай — ён кідаў практычна з-за брамы і яна заскочыла за лінію, дзякуючы рыкашэту. Яшчэ адзін кур'ёзны эпізод адбыўся перад гульнёй — з-за тэхнічных праблем каманды так і не дачакаліся гімнаў сваіх краін.
Гаспадары пляцоўкі закінулі адну шайбу на 57-й хвіліне ў большасці, і мінчукам давялося некалькі хвілін утрымліваць пераможны лік, адбіваючы атакі рыжан.
13 лютага мінскае "Дынама" згуляе ў гасцях з "Лакаматывам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.