Хакеісты мінскага “Дынама” згуляюць са “Слованам”
Хакеісты мінскага “Дынама” сёння, 19 лістапада згуляюць у Браціславе з мясцовым “Слованам” — гэта будзе чарговы матч рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Гульня пачнецца ў 19.30 па беларускім часе і яе можна будзе паглядзець у жывой трансляцыі на тэлеканале “Беларусь 5”.
На сёння “зубры” займаюць 8-мы радок у турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі КХЛ і знаходзяцца на мяжы вылету з зоны плэф-оф. Іх сённяшнія супернікі займаюць 12-ты радок.
У папярэднім матчы чэмпіянату КХЛ “Дынама” 17 лістапада разграміла “Віцязь” — 3:0, а на два дні раней, 15 лістапада, пацярпела паразу ў выязным матчы з “Мядвешчакам” — 1:4.