Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі Славакіі — 1:2

Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі Славакіі — 1:2

У чацвер, 11 лютага, хакеісты зборнай Беларусі прайгралі Славакіі — 1:2 (1:1, 0:0, 0:1). Гэта быў стартавы матч нашай каманды на турніры "Кубак Славакіі". Усціненка адкрыў лік на 4-й хвіліне. але на 14-й Марцынка яго зраўняў. Пераможная шайба на рахунку Цэгларыка (46-я хвіліна, у большасці).

Беларуская зборная выступала ў наступным складзе: Мільчакоў; Дзюкаў — Лісавец, Кулакоў — Дрозд — Лінгле; Усціненка — Хенкель, Дзямкоў — Волкаў — Камароў; Яронаў — Казнадзей, Лапачук — Развадоўскі — Амбражэйчык; Мусіенка — Шаранговіч — Саламонаў; Ганчароў, Карабань.

12 лютага беларусы згуляюць са швейцарцамі, пачатак а 19-й гадзіне.

Кур'ёз у Славакіі: хакейная зборная Беларусі з нямецкім сцягам (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі