Хакеісты зборнай Беларусі разграмілі зборную Славакіі — 7:1

Хакеісты зборнай Беларусі разграмілі зборную Славакіі — 7:1

Хакеісты зборнай Беларусі разграмілі зборную Славакіі — 7:1 (1:1, 3:0, 3:0). Гэта быў матч "турніру чатырох", ён прайшоў у швейцарскім горадзе Біль. Перамога валявая, паколькі беларусы з 7-й хвіліны прайгравалі. Аднак тая шайба для славакаў аказалася адзінай. У далейшым беларусы трымалі гульню пад кантролем і рэалізоўвалі свае моманты. Шайбы закінулі: Уладзімір Дзянісаў (14-я хвіліна), Станіслаў Лапачук (22-я і 58-я), Валянцін Стэфановіч (27-я і 54-я), Максім Парфеявец (38-я), Дзмітрый Амбражэйчык (43-я). Склады каманд і тэкставы анлайн гл. тут.

У турніры ўдзельнічаюць таксама зборныя Швейцарыі і Францыі. З пераможцам гэтага паядынку ў суботу і згуляюць беларусы ў фінале.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі