Хакерскія атакі на міжнародныя фінансавыя ўстановы ішлі і з Беларусі

Адно з расследаванняў праводзілася на запыт "амерыканскіх фінансавых структур". Вось што распавёў пра яго Еўрарадыё супрацоўнік цэнтра Віктар Гурын (на здымку):




"У мінулым годзе дастаткова папулярным было правядзенне атак на міжнародныя фінансавыя структуры: банкі, фінансавыя інстытуты і іншыя ўстановы, якія займаюцца фінансамі. Атакі праводзіліся з сервераў у розных краінах, у тым ліку і з беларускага боку. З намі ўступілі ў кантакт прадстаўнікі амерыканскіх фінансавых структур, іх групы бяспекі. У кааперацыі з імі мы выявілі пагрозы, якія ішлі з нашага боку: тыя серверы і правайдэраў, якія імі валодалі. І мы разам з правайдэрамі заблакавалі гэтую пагрозу. Па сутнасці яна стала немагчымая з нашага боку".
 

Паводле слоў Гурына, дзеянні, якія здзейснілі беларускія спецыялісты супраць хакераў, у іншых краінах спрабавалі паўтарыць і амерыканцы.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі