Хакейнай камандзе Лукашэнкі залічана тэхнічнае паражэнне, ён не ляціць у Сочы

Нагадаем, спаборніцтвы праходзяць у рамках II Усерасійскага фестывалю па хакеі сярод аматарскіх каманд. Беларускім хакеістам было залічана тэхнічнае паражэнне з лікам 0:5, паведамляе партал tut.by.


Гуляючы трэнер беларускай каманды Міхаіл Захараў і прэс-служба Прэзідэнцкага спартыўнага клуба не змаглі пракаментаваць тэхнічную паразу.


На першым этапе каманда Лукашэнкі (у яе складзе гуляюць сыны кіраўніка Беларусі Віктар і Дзмітрый) заняла першае месца ў групе, былі атрыманыя тры перамогі з буйным лікам.


Аднак увечары на сайце Усерасійскага фестывалю па хакеі сярод аматарскіх каманд з’явілася інфармацыя аб тым, што 8 гульцоў беларускай каманды не праходзяць у склад і таму адзаяўлены. Згодна з раскладам турніру, 10 мая ў матчы за трэцяе месца беларуская каманда згуляе з дружынай з Канады. Раней планавалася, што ў Сочы прыбудзе Аляксандр Лукашэнка і возьме ўдзел у гульні. Аднак у сераду яго імя знікла са складу каманды.
 

Фота — dw.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі