Хакейная зборная Беларусі захавала месца ў эліце
Хакейная зборная Беларусі захавала месца ў эліце. У аўторак, 17 траўня, на чэмпіянаце свету ў Расіі беларусы абыгралі французаў — 3:0 (0:0, 2:0, 1:0). Дзве шайбы закінуў Андрэй Стась (на чэмпіянаце іх у яго 5, ён найлепшы бамбардзір беларускай зборнай), адну — Джэф Плат (на здымку).
Такім чынам Беларусь набрала пасля сямі матчаў 6 ачкоў і заняла ў групе "В" шостае месца. Зборная Францыі з 5 ачкамі — на 7-м месцы, зборная Венгрыі, якая абыграла беларусаў, з 3 ачкамі заняла апошняе, 8-е і развітаецца з элітай (як і Казахстан). Ім на змену прыйдуць Славенія і Італія.
Беларуская зборная правяла правальны чэмпіянат свету і едзе дахаты ўжо пасля першага этапу.
Сталі вядомыя месцы, якія на чэмпіянаце свету занялі зборныя, якія не трапілі ў плэй-оф:
9. Славакія — 8 ачкоў
10. Нарвегія — 8
11. Швейцарыя — 8
12. БЕЛАРУСЬ — 6
13. Латвія — 6
14. Францыя — 5
15. Венгрыя — 3
16. Казахстан — 2 ачкі.