Хакейная зборная Беларусі збіраецца змагацца за медалі чэмпіянату свету
Хакейная зборная Беларусі збіраецца змагацца за медалі чэмпіянату свету, які 5 траўня стартуе ў Парыжы. Пра гэта заявіў галоўны трэнер Дэйв Льюіс. Паводле яго слоў, склад зборнай, які ён сёлета сабраў, найлепшы за час, што канадскі спецыяліст трэніруе беларускую дружыну. У абароне Льюіс адзначыў прагрэс Хенкеля, Шынкевіча, Корабава і асабліва Лісаўца.
Галоўны трэнер кажа, што зборнай трэба змагацца за медалі, інакш ніколі іх не выйграеш. “А калі паступова ідзеш да мэты, то рана ці позна яе дасягнеш. Зразумела, што ў нашым выпадку гэта доўгі і складаны шлях”, — адзначыў Дэйв Льюіс.
У нядзелю і панядзелак беларуская зборная правядзе ў гасцях спарынгі з французамі. 5 траўня ў сталіцы Францыі яе чакае першы матч на чэмпіянаце свету, сапернікам будзе зборная Фінляндыі. У нашай групе таксама чэхі, канадцы, швейцарцы, французы, славенцы і нарвежцы.