Хакейную зборную Беларусі ачоліць Уладзімір Крыкуноў

Тады наша хакейная зборная ўпершыню выйшла ў паўфінал Алімпійскіх гульняў.

Як паведамляе "Прессбол", падпісанне кантракту з Крыкуновым адбудзецца 25 верасня а 10-й гадзіне ў канферэнц-зале "Дома футбола" ў Мінску. Пасля гэтага пройдзе прэс-канферэнцыя новага галоўнага трэнера.

Нагадаем, Уладзімір Крыкуноў — заслужаны трэнер Беларусі. Яму 64 гады. Крыкуноў трэніраваў нацыянальную зборную Беларусі ў 2001-2003 гадах. У апошнія гады спецыяліст працаваў са зборнай Казахстана і "Нафтахімікам".

Усе трэнеры зборнай Беларусі:

Уладзімір Сафонаў — 1992 год


Андрэй Сідарэнка — 1993-1996


Анатоль Варывончык — 1996-2001


Уладзімір Крыкуноў — 2002-2003, 2014-...


Міхаіл Захараў — 2003-2005, 2009-2010


Глен Хэнлан — 2005-2006, 2009, 2013-2014


Курт Фрэйзер — 2006-2008


Эдуард Занкавец — 2010-2011


Кары Хейкіля — 2011-2012


Андрэй Скабелка — 2012-2013

Фота — Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі