Херсонскую вобласць "папросяць" уключыць у склад Расіі
![Херсонскую вобласць "папросяць" уключыць у склад Расіі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/cherson-1105.jpeg.webp?itok=L4lytUPb)
Акупацыйнае "кіраўніцтва" Херсонскай вобласці плануе звярнуцца да Уладзіміра Пуціна з заклікам уключыць рэгіён у склад Расіі, пішуць расійскія СМІ.
Раней паведамлялася, што ў вобласці можа адбыцца рэферэндум, але, відаць, нават яго вырашылі не праводзіць.
Падчас акупацыі жыхары Херсона неаднаразова выходзілі на мірныя вулічныя акцыі пад лозунгам "Херсон — гэта Украіна!". Расійскія войскі жорстка разганялі гэтыя акцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.