Хірургі прышылі руку 5-гадоваму пінчуку

5-гадовы хлопчык нейкім чынам здолеў адчыніць працуючую пральную машыну. Барабан пралкі зацягнуў і адарваў правую руку дзіця, а яго левая рука атрымала шматлікія  пераломы. Пацярпелага хлопчыка праз 4,5 гадзіны прывезлі ў Мінскую абласную клінічную лякарню, і мікрахірургі здолелі прыжывіць адарваную руку.



Аперацыя доўжылася 5 гадзінаў. Па словах лекараў зараз стан хлопчыка задавальняючы, у яго добрыя шанцы на рэабілітацыю. Праўда, давядзецца прайсці яшчэ праз некалькі аперацыяў і працяглы курс аднаўлення, паведамляе газета “Заря”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі