ХК "Юнацтва" ў Лізе чэмпіёнаў выйграла ў швейцарскай "Лазаны" — 3:2

ХК "Юнацтва" ў Лізе чэмпіёнаў выйграла ў швейцарскай "Лазаны" — 3:2

Мінскае "Юнацтва" ў Лізе чэмпіёнаў перамагло швейцарскую "Лазану" ў авертайме — 3:2 (0:0, 0:0, 2:2, 1:0), піша TUT.by.

Гульня праходзіла на пляцоўцы "Юнацтва", і першыя два перыяды мінчукі праяўлялі перавагу над гасцямі. Аднак шайба забіць удалося толькі ў трэцім перыядзе: на 42-й хвіліне вызначыўся Кашкар, а на 46-й — Цыганоў. Праўда, неўзабаве швейцарцы адыграліся і зраўнялі лік. У авертайме перамогу "Юнацтву" прынёс капітан Андрэй Антонаў

У іншым матчы групы фінскі "Пеліканс" выйграў у чэшскага "Тршынеца" — 1:0. 

Пасля першага тура ў "Пеликанса" тры ачкі, у "Юнацтва" — два, у "Лазаны" — адно, у "Тршынеца" — нуль.

У нядзелю "Юнацтва" на "Чыжоўка-Арэне" будзе гуляць з "Тршынецам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі