Холдынг з ЗША аштрафавалі за набыццё сыравіны ў беларускага прадпрыемства

Холдынг з ЗША аштрафавалі за набыццё сыравіны ў беларускага прадпрыемства

Міністэрства фінансаў ЗША аштрафавала на $7,77 млн. амерыканскі холдынг "Zoltek" за набыццё сыравіны ў вядучага прадпрыемства нафтахімічнай прамысловасці Беларусі "Паліміра". Прычынай стала парушэнне санкцый, якія дзейнічалі ў дачыненні да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў. У "чорным спісе" прысутнічае "Нафтан", у склад якога ўжо дзесяць гадоў уваходзіць "Палімір".

ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні дзевяці беларускіх прадпрыемстваў (“Белнафтахім”, яго філіял у ЗША, “Беларускі нафтавы гандлёвы дом”, “Гродна Хімвалакно”, “Нафтан”, “Полацк Шкловалакно”, “Лакафарба”, “Гродна Азот”, “Белшына”) пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006-га, якія былі прызнаныя недэмакратычнымі (гэта была рэакцыя і на разгон у Мінску Плошчы, на масавыя затрыманні яе ўдзельнікаў). Пасля вызвалення восенню 2015 года групы беларускіх палітзняволеных ЗША часткова скасавалі санкцыі і рэгулярна працягваюць іх прыпыненне (апошні раз — у кастрычніку 2018-га на год).

Як інфармуе Мінфін ЗША, непасрэдна сыравіну ў "Паліміра" ў 2012-2015 гадах набывала венгерская фірма "Zoltek ZRT", якая належыць амерыканскаму холдынгу "Zoltek" (агулам адбылося 26 здзелак). Апошні быў перакананы, што пры гэтым ніякіх парушэнняў няма, бо пакупкамі займалася венгерская фірма. Праз некалькі гадоў "Zoltek" усё ж пракансультаваўся з Мінфінам наконт гэтай сітуацыі і быў аштрафаваны за колішнія парушэнні.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 2.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі