Хто вінаваты ў трагедыі на Нямізе?
Праваабаронца Алег Воўчак / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё
Жахлівая трагедыя, якая здарылася 30 траўня 1999 года ў падземным пераходзе на станцыі метро "Няміга" у Мінску, забрала жыцці 53 чалавек. Міліцыя, якая апынулася на месцы цісканіны, не змагла прадухіліць бяду. Большая частка людзей загінула ад удушша.
Афіцыйныя ўлады сцвярджаюць, што ў трагедыі вінаватая стыхія — дождж. 31 мая Аляксандр Лукашэнка звярнуўся з просьбай да ўсяго народа не спрабаваць шукаць вінаватых, бо медыкі і прадстаўнікі сілавых структур зрабілі ўсё магчымае ў першыя хвіліны трагедыі.
Ці згодныя з кіраўніком дзяржавы сем'і загінулых? Хто вінаваты ў тым, што здарылася? Ці атрымалася за 20 гадоў дабіцца праўды?
Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваем з праваабаронцам, былым следчым пракуратуры Алегам Воўчакам, які прадстаўляе інтарэсы сваякоў загінулых.