Гадавіна трагедыі на Нямізе: ўспамінаем як гэта было

Малады чалавек піша імёны ахвяраў даўкі на сцяне станцыі метро Няміга / Reuters
Малады чалавек піша імёны ахвяраў даўкі на сцяне станцыі метро Няміга / Reuters

21 год таму ў пераходзе на станцыі метро Няміга ў Мінску адбылася адна з самых жудасных трагедый у гісторыі незалежнай Беларусі. Увечары 30 мая каля Палаца спорту праходзіла "свята піва". З-за распачатай навальніцы гледачы некантралюемым натоўпам кінуліся ў мэтро. Дзе ў цісканіне памерла 53 чалавекі, яшчэ каля 300 пацярпелі.

Ніхто з гарадскіх уладаў, арганізатараў і міліцыі не ўзяў на сябе віну за тое, што адбылося і не быў пакараны. Па версіі афіцыйных уладаў, ва ўсім вінаваты дождж.

На наступны дзень пасля трагедыі — 31 траўня Аляксандр Лукашэнка заявіў народу, што не трэба спрабаваць шукаць вінаватых, бо лекары і сілавікі зрабілі ўсё магчымае ў першыя хвіліны трагедыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі